Прэс-Клуб Беларусь: Працаўладкаванне ў Беларусі пасля адукацыі за мяжой (Мінск)
20 кастрычніка 2016 года агенцыя "Тваё заўтра" ладзіць прэс-канферэнцыю "Працаўладкааванне ў Беларусі пасля адукацыі за мяжой".
Вядомыя прадпрымальнікі, дыпламаты і супрацоўнікі "Тваё заўтра" распавядуць пра досвед працы ў Беларусі з выпускнікамі замежных універсітэтаў. Удзельнікі прэс-канферэнцыі ўпэўненыя, што ўладальнікі прэстыжных дыпломаў, якія свядома вярнуліся на радзіму, маюць адыграць вялізарную ролю ў правядзенні ў Беларусі серыі сацыяльна-эканамічных трансфармацый.
Прэс-канферэнцыя пройдзе напярэдадні "Кастрычніцкага кірмаша" - першага ў краіне кірмаша вакансій для беларусаў, якія атрымалі адукацыю за мяжой.
Пачатак прэс-канферэнцыі - аб 11-й раніцы. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601, Прэс-Клуб Беларусь.
Крыніца: Press-Club.by