Прэс-Клуб Беларусь: Лекцыя журналіста Пятра Памяранцава (Мінск)

28 кастрычніка 2016 года ў Прэс-Клуб Беларусь пройдзе лекцыя Пятра Памяранцава, журналіста, пісьменніка, старэйшага навуковага супрацоўніка The Legatum Institute.

Пётр Памяранцаў распавядзе пра тое, як тэхналагічнае ХХІ стагоддзе ператварылася ў эру дэзынфармацыі і псіхалагічных войнаў.

Пра лектара: Пётр Памяранцаў публікуецца ў London Review of Books, Foreign Policy, Financial Times. Сфера прафесіянальнага інтарэсу: знешняя палітыка, прапаганда. Да 2010 года Памяранцаў працаваў у Маскве рэысёрам і прадусарам тэлеканалу ТНТ. У лютым 2015 года выдаў у Брытаніі кнігу "Nothing is True and Everything is Possible. The Surreal Heart of the New Russia" ("Нішто не праўда, і ўсё магчыма. Сюрэалістычнае сэрца новай Расіі").

Пачатак лекцыі - у 18:30. Уваход - па анлайн-рэгістрацыі. Дэдлайн - 12:00 па мінскім часе 28 кастрычніка 2016 года. Падрабязней тут. Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.

Паводле Press-Club.by