Прэс-Клуб Беларусь: Адкрытая лятучка з TUT.BY (Мінск)
20 кастрычніка 2016 года Прэс-Клуб Беларусь разам з 34mag ладзіць "адкрытую лятучку" з удзелам рэдактарскага складу TUT.BY.
Удзельнікі сустрэчы:
- Марына Золатава, галоўны рэдактар;
- Алёна Шалаева, намесніца галоўнага рэдактара;
- Ульяна Бабаед, рэдактар аддзела "Грамадства".
"Адкрытая лятучка" - фармат сустрэчы, які дае магчымасць даведацца з першых вуснаў пра ўнутраную кухню асноўных гульцоў беларускага медыйнага поля. Мэта праекта - сустрэча ў афлайне рэдактараў і чытачоў СМІ, а таксама маладых прафесіяналаў, якія мараць пракласці (марна) сваю сцежку ў журналістыцы.
Тэмы гутаркі: паўсядзённая праца ў рэдакцыях, размеркаванне абавязкаў, манетызацыя, пошук супрацоўнікаў. У лепшых традыцыях - слухачы атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні і прапанаваць тэмы для асвятлення. Заадно высветліцца, як тэмы дзеляцца на катэгорыі "адразу так" і "адразу не".
Пачатак сустрэчы - у 18:30. Уваход вольны. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601, Прэс-Клуб Беларусь.
Паводле: 34mag.net