Прэмія за выдатныя поспехі ў галіне журналістыкі расследавання (Белград)
пан, 2016-04-25 17:38
Журналісты, якія займаюцца расследаваннямі і працуюць у друку, на ТБ, радыё альбо анлайн-выданнях у Беларусі, Украіне, Малдове, Польшчы, Славеніі, Славакіі, Сербіі, Румыніі, Венгрыі, Італіі Чэхіі, Македоніі, Чарнагорыі, Балгарыі, Харватыі, Босніі і Герцэгавіне, Албаніі, могуць удзельнічаць у конкурсе арганізацый SEEMO і CEI на прысуджэнне прэміі за значны ўнёсак у журналістыку расследавання.
Узнагародна ўручаецца на Форуме Медыяарганізацыі Паўднёва-Ўсходняй Еўропы (SEEMF). Цырымонія пройдзе ў Белградзе (Сербія) 21-22 лістапада 2016 года.
Грашовая прэмія для прафесійных журналістаў складае 4 тыс. еўра, для рэпарцёраў-пачаткоўцаў - 1 тыс. еўра.
Дэдлайн - 31 траўня 2016 года. Падрабязней - на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org.