Прэмія ЮНЕСКА за ўклад у свабоду друку
Сусветная прэмія ЮНЕСКА за ўклад у свабоду друку імя Гільерма Кана прызначаецца за садзейнічанне абароне свабоды друку, асабліва калі такая дзейнасць была звязаная з рызыкай ці рэпрэсіямі.
Міжнародныя і рэгіянальныя прафесійныя і няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі, звязанымі з журналістыкай і свабодай друку, могуць прадставіць ня больш за 3 кандыдатуры.
Арганізацыя, якая прапануе кандыдатуру, мае прадставіць пісьмовую рэкамендацыю на ангельскай ці французскай мове.
Заяўкі на ангельскай і французскай мовах, якія ўключаюць кароткую біяграфію намінанта, прымаюцца да 15 лютага 2015 года.
Уладальнік прэміі будзе абвешчаны 3 траўня 2015 года - у Сусветны дзень друку. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.