Прэмія Свабода. Роўнасць. Братэрства 2016 (Францыя)
Французская Рэспубліка ладзіць конкурс на прысуджэнне прэміі "Свабода. Роўнасць. Братэрства. 2016" за ўнёсак у абарону правоў чалавека. Прэмію могуць атрымаць асобы ці арганізацыі (незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці і дзяржаўных межаў) за працу па абароне правоў чалавека ў Францыі ці за яе межамі ў адным з наступных накірункаў:
- абарона і адстойванне правоў мігрантаў (вітаюцца праекты па суправаджэнні мігрантаў, забеспячэнне абароны іх правоў, вырашэнне іх праблем, зборы дакументальных дадзеных пра парушэнні правоў мігрантаў, г.д.);
- абарона правоў людзей з інваліднасцю (у свеце Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю: вітаюцца праекты, якія спраыяюць рэалізацыі іх правоў, прапануюць спосабы вырашэння іх праблем, прымушаюць і заахвочваюць улады да змены нацыянальнага заканадаўства, інш.).
Кандыдаты - няўрадавыя арганізацыі ці асобы - мусяць прадставіць праект ці пачынанне па адным з пералічаных накірункаў.
Агульны прызавы фонд конкурсу - 70 тысяч еўра. 5 пераможцаў будуць запрошаны ў Парыж, дзе атрымаюць прэміі падчас урачыстай цырымоніі з удзелам прэм'ер-міністра Францыі.
Дэдлайн - 30 верасня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле AmbaFrance-by.org.