Прэмія Soyuz за лепшы даследчыцкі артыкул пра постсацыялістычную культуру (ЗША)

Маладыя навукоўцы запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе на лепшы артыкул пра постсацыялістычную культуру, які ладзіць амерыканская сетка Soyuz, што спецыялізуецца на постсацыялістычных культурніцкіх даследаваннях.

Вітаецца ўдзел навукоўцаў, якія даследуюць культуру, палітыку і гісторыю постсацыялізму.

Конкурсны артыкул мусіць быць апублікаваным у 2015-2016 гадах. Аўтар мае валодаць доктарскай ступенню (абараніць доктарскую на працягу апошніх шасці гадоў). У конкурсе могуць удзельнічаць кандыдаты з любой краіны. Для ўдзелу неабходна даслаць конкурсны матэрыял на электронную скрыню:  [email protected] (з тэмай ліста "Soyuz Article Prize"). Дэдлайн - 1 верасня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле MladiInfo.eu.