Прэмія SEA у галіне ўстойлівага прадпрымальніцтва

Еўрапейская ініцыятыва SEA ладзіць конкурс для пошуку лепшых ідэй, бізнес-мадэляў і праектаў, якія звязаны з устойлівым прадпрымальніцтвам. Вітаюцца прапановы праектаў, якія вырашаюць сацыяльную праблему інавацыйным шляхам праз прыбытковую бізнес-ідэю.

Конкурс мае 8 намінацый: інтэграцыя і грамадства; клімат, навакольнае асяроддзе і энергія; веды і адукацыя; мабільнасць і тэхналагічныя інавацыі; развіццё і сервісы; лад жыцця і культура; урбаністычнае і рэгіянальнае развіццё; медыцына і здароўе.

На конкурс можна прадставіць сваю ідэю, бізнес-мадэль або праект, звязаны з устойлівым прадпрымальніцтвам.

Конкурс дае магчымасць знайсці інвестара, атрымаць падтрымку SEA. Удзел у конкурсе бясплатны.

Дэдлайн - 31 жніўня 2016 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле MladiInfo.eu.