Прэмія прынцэсы Дыяны для моладзі

Прэмія прынцэсы Дыяны - самая прэстыжная прэмія для маладых людзей, якія займаюцца сацыяльнай і гуманітарнай працай. Уладальнікі і ўладальніцы прэміі прымуць удзел у праграме, якая накіравана на развіццё лідарскіх якасцяў, навыкаў кіравання, развіцця супольнасцяў, сацыяльнага прадпрымальніцтва і выкарыстання тэхналогій. Таксама пераможцы атрымаюць сертыфікат і тытул Legacy Award. Апошні тэрмін падачы заявак - 29 сакавіка 2019.

З 1999 года больш 48 000 маладых людзей атрымалі прэмію Дыяны за працу, якую робяць у сваіх грамадах па ўсім свеце. Гэтая прэмія асаблівая тым, што моладзь не працуе дзеля прэміі, а маладыя людзі працуюць дзеля дабра свайго грамадства, не чакаючы што атрымаюць за гэта прэмію.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак :

  • грамадзяне ўсіх краін свету;
  • узрост 9-25 гадоў;
  • павінны займацца сваёй працай не менш за 12 месяцаў;
  • прымаюцца заяўкі як ад адзіночных канкурсантаў/к, так і ад груп маладых людзей;
  • кандыдаты/кі павінны самааддана мяняць жыцці іншых людзей, часцяком перад тварам нягод;
  • намінаваць кандыдата/ку павінен дарослы, магчыма супрацоўнік, але не чалец сям'і.
     

Пяць ключавых сфер уплыву кандыдата/кі:

  • бачанне;
  • сацыяльны ўплыў на грамадства;
  • лідарства - як кандыдат/ка кіруе і выконвае сваю працу;
  • трансфармацыя - трансфармацыя кандыдата (стаўленне, навыкі, пераадоленне цяжкасцяў);
  • матываванасць іншых - як праца і настрой кандыдата/кі натхняюць іншых і што кандыдат/ка становіцца прыкладам для пераймання.

 

Крыніца: diana-award.org.uk