Прэмія маладым фатографам

Конкурс прызначаны амбіцыйным маладым фатографам, якія жадаюць пачаць кар'еру ў галіне дакументальнага фота, але не маюць інструментаў. Пераможца атрымае Canon EOS 1300D kit і магчымасць прымаць удзел у інтэнсіўным сямімесячным трэнінгу, падчас праекта ўдзельнікі і ўдзельніцы створаць дакументальны фота-праект. Лепшыя праекты будуць выстаўлены на UPPA 2019. Заяўкі прымаюцца анлайн да 15 ліпеня 2018.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

 

Неабходны:

  • Матывацыйны ліст - растлумачце чаму вас неабходна разглядаць як прэтэндэнта на прыз і трэнінг.
  • Ідэю фота праекта - ідэю фота-праекта, якім вы б хацелі заняцца ў перыяд трэнінгу. Гэта павінна быць рэалістычная ідэя.
  • Партфоліо з 20 фотаздымкаў зробленых вамі. Памятаеце, што фатаграфіі павінны раскрыць вас і ваш талент, таму пакажыце свае лепшыя працы.
  • Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на [email protected]

Крыніца: ugandapressphoto.org