Прэмія імя Мэцью Паўэра для пісьменнікаў-дакументалістаў (ЗША)

Пісьменнікі-пачаткоўцы, якія працуюць у жанрах дакументалістыкі і зацікаўлены ў працы над глыбокімі матэрыяламі пра чалавечае жыццё, могуць стаць суіскальнікамі літаратурнай прэміі імя Мэцью Паўэра (ЗША). Адправіць заяўку можа кандыдат з любой краіны.

Заяўкі прымае Інстытут журналістыкі імя Артура Картэра пры Нью-Ёркскім універсітэце.

Пераможца конкурсу атрымае 12,5 тыс. даляраў ЗША, пасведчанне Нью-Ёркскага ўніверсітэта і доступ да ўніверсітэцкай навуковай бібліятэкі (у тым ліку да сеткавай анлайн-версіі), а таксама офіснае памяшканне для працы ў Інстытуце журналістыкі імя Артура Картэра.

Дэдлайн - 21 лютага 2017 года. Падрабязная інфармацыя - тут.

 

Паводле IJnet.org

 

Чытайце таксама:

 

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2015