Прэмія імя Басціа для журналістаў

Фундацыя "Reason" прапануе прэмію імя Фрэдэрыка Басціа журналістам за лепшыя матэрыялы ў друку, якія прысвечаны тэме свабоды.

Прэмія названа ў гонар Фрэдэрыка Басціа - французскага ліберальнага эканаміста, палітыка і эсэіста, прыхільніка свабоднага рынку і абароны правоў асобы. На конкурс можна даслаць больш за 1 артыкул (агульны памер тэкстаў - максімум 5 тыс. словаў).

Крытэры для адзнак журы конкурсу: творчы падыход, пераканаўчасць тэксту, дасціпнасць, актуальнасць, зразумеласць, масштаб уплыву.

Конкурсныя артыкулы мусяць быці апублікаваныя ў перыяд з 30-га чэрвеня 2015 па 1-га ліпеня 2016 года.

Прэмія за 1-е месца ў конкурсе складае 10 тыс. за 2-е - 5 тыс., за 3-е - 1 тыс. даляраў ЗША.

Дэдлайн - 31 ліпеня 2016 года. Для падачы заяўкі, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле IJnet.org.