Прэмія Фонда Каўлі для навуковых журналістаў

Навуковыя журналісты з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў гэтым конкурсе. Прэмія "AAAS-Kavli" прысуджаецца журналістам, якія асвятляюць тэмы навукі і тэхнікі, матэматыкі для шырокай аўдыторыі.

Існуюць намінацыі для: буйнога выдання (газеты), невялікага выдання (газеты), часопіса, ТБ (навіны і вялікія рэпартажы), ТБ (спецыяльныя навуковыя перадачы), радыё, анлайн-выдання, навуковага выдання і праграм для дзяцей.

Конкурсныя працы мусяць выйсці ў свет у перыяд з 16 ліпеня 2015 па 15 ліпеня 2016 года. Матэрыялы павінны суправаджацца перакладам на ангельскую мову.

У кожнай намінацыі будуць вызначаны два пераможцы. Узнагароды - "залаты прыз" (грашовая прэмія ў памеры 5 тыс. даляраў ЗША), "срэбраны прыз" (прэмія ў 3,5 тыс. даляраў ЗША). Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе ў лютым 2017 года з Бостане (Злучаныя Штаты). Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.

Дэдлайн - 1 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - на сайце конкурсу. З правіламі і умовамі ўдзелу можна азнаёміцца тут.

 

Паводле IJnet.org.