Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў (Беларусь)
Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд "Вяртанне" абвяшчаюць пра пачатак прыёму заявак на атрыманне прэміі Цёткі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
На конкурсе разглядаюцца кнігі, што выйшлі ў свет у 2016 годзе.
Прэмія Цёткі будзе прысуджацца ў 2-х намінацыях:
- аўтару арыгінальнай беларускай кнігі за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры: проза, паэзія, драматургія);
- мастаку-ілюстратару кнігі за найлепшае мастацкае афармленне.
Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае прэмію ў памеры 2 тыс.$ паводле курсу Нацбанка Беларусі.
Заяўляць кнігі на конкурс могуць:
- выдавецтвы;
- аргкамітэт прэміі Цёткі;
- сябры журы конкурсу;
- сам аўтар-пісьменнік або аўтар-мастак;
- любы зацікаўлены чытач.
Дэдлайн - 31 студзеня 2017 года. Падрабязнасці тут.
Паводле Budzma.by