Прэмія ААН па Мэтам устойлівага развіцця Action Awards
чцв, 2019-01-03 09:13
Прэмія ААН МУР Action Awards прызначана фізічным асобам, грамадскім арганізацыям, субнацыянальным органам улады, фондам, сеткам і лідарам прыватнага сектара. Прэмія выдаецца за інавацыйныя, уплывовыя ініцыятывы, якія накіраваны на глабальны рух па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця. Апошні тэрмін падачы анлайн заяўкі - 30 студзеня 2019.
Пераможцаў будуць узнагароджваць на цырымоніі ў Боне, Германія 2-4 траўня 2019. Праекты пераможцаў распаўсюджваюцца з мэтай матывацыі і мадэлі паводзін для іншых лідараў Мэтаў устойлівага развіцця. Браць удзел могуць любыя асобы, грамадскія арганізацыі, лідары прыватнага сектара з усіх краін свету.
Крыніца: dgactionawards.org