Прэміі для дата-журналістаў
Журналісты, якія працуюць у медыякампаніях і некамерцыйных арганізацыях, а таксама незалежныя журналісты і фрылансеры могуць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне прэміі "Data Journalism Awards (DJAs)". Конкурс арганізаваны "Global Editors Network" пры падтрымцы Google.
Прызавы фонд конкурсу складае 15 тыс. еўра і будзе падзелены паміж 10-цю пераможцамі.
Адпаведна працы будуць разглядацца ў 10-ці катэгорыях:
- Журналістыка расследаванняў,
- Візуалізацыя дадзеных,
- Праграма для працы ў галіне журналістыкі дадзеных,
- Вэб-сайт для працы ў галіне журналістыкі дадзеных,
- Індывідуальнае партфоліа журналіста,
- Лепшае выкарыстанне дадзеных у матэрыялах, прысвечаных тэрміновым навінам,
- Узнагарода за выкарыстанне адкрытых дадзеных,
- Намінацыя для малых рэдакцыяў,
- Выбар журы,
- Выбар аўдыторыі.
Заяўкі прымаюцца да 10 красавіка 2015 года. Працы мусяць быць апублікаваны ці выдадзены ў эфір з 10 красавіка 2014 года па 4 красавіка 2015 года. Матэрыялы павінны быць на ангельскай мове альбо суправаджацца перакладам на ангельскую.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Барселоне (Іспанія) у межах Саміту "Global Editors Network", у якім прымуць удзел 500 рэдактараў з усяго свету.
Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.