Прэм'ера спектакля «Аднойчы ў вялізным горадзе»
«Аднойчы ў вялізным горадзе» - 3D-спектакль па матывах апавядання Ф.М. Дастаеўскага «Хлопчык у Хрыста на ёлцы». Спектакль рыхтуе Сямейны інклюзіў-тэатр “і”, сярод акцёраў якога дзеці з асаблівасцямі. Гледачоў чакае яркае відовішча – у пастаноўцы задзейнічана паваротная сцэна, аб’емістыя 3D-праекцыі пярэдняга і задняга планаў і іншыя тэхналагічныя рашэнні. Прэм'ера спектакля адбудзецца 28 мая на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25). Пачатак а 19 гадзіне, квіткі па спасылцы.
У аснове сюжэта – гісторыя маленькага хлопчыка, які перад Ражаством страціў бацькоў і застаецца сам на сам у вялікім горадзе без шансаў на дабрыню і дапамогу. Нечакана адбываецца цуд – маленькае жабраня трапляе на ёлку да Хрыста і анёлаў, дзе атрымлівае надзею на лешую будучыню для сваёй душы.
П’еса ў першую чаргу разлічана на дарослага гледача: драма ўзнімае пытанні свабоды асобы і выбару, сацыяльнай няроўнасці, веры ў дабро і справядлівасць. Разам з тым спектакль будзе цікавы і для маленькіх наведвальнікаў – нетрывіяльны сюжэт аформлены у фантастычную казку з яркімі дэкарацыямі і эфектамі.
Крыніца: facebook.com