Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці шукае праграмнага менеджэра (Чэхія)
Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці (Чэхія) прапануе вакансію праграмнага менеджэра. Умовы працы - поўная занятасць. Лакацыя - Прага (Чэхія). Менеджэр/ка будзе працаваць у сферы развіцця патэнцыялу грамадзянскай супольнасці.
У працоўныя абавязкі ўваходзіць: маніторынг і ацэнка праектаў Цэнтра; камунікацыя з грантаатрымальнікамі і маніторынг выканання праектаў (у тым ліку з выездам на месца); арганізацыя стажыровак, анлайн-курсаў, варкшопаў; ацэнка прапаноў праектаў; маніторынг палітычнай сітуацыі ў рэгіёне; наладжванне і падтрымка сувязей з донарскімі, рэгіянальнымі арганізацыямі; інш.
Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак:
- ступень магістра ў галіне міжнародных адносін, палітычных/грамадскіх навук, міжнароднага развіцця, правоў чалавека, да т.п.;
- мінімум 3 гады працоўнага досведу ў грамадзянскім сектары;
- глыбокае і ўсебаковае разуменне палітычнай сітуацыі і праблем у рэгіёне былога Савецкага Саюза;
- разуменне спецыфікі закрытых грамадстваў, праблем грамадзянскай супольнасці, знаёмства з сеткамі і асобнымі актывістамі грамадзянскай супольнасці;
- вітаецца досвед у краіне былога СССР ці Ўсходняй Еўропы;
- свабоднае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай і рускай мовай, вітаецца веданне дадатковай мовы рэгіёна;
- валоданне MS Office;
- ініцыятыўнасць і арганізатарскія здольнасці;
- вітаецца досвед праграмнага і фінансавага менеджменту.
Зацікаўленыя кандыдаты мусяць да 15 верасня 2016 года адправіць матывацыйны ліст і CV на ангельскай мове па электронным адрасе: jobs@praguecivilsociety.org (з тэмай электроннага ліста "Programme Officer").
Паводле PragueCivilSociety.org, 34mag.net