Права на горад - дыскусія (Мінск)
27 лістапада 2016 года ў Мінску пройдзе дыскусія "Права на горад".
Тэмы дыскусіі:
- гарадскі рух і перасоўванні па горадзе;
- гарадское жыццё;
- самарэалізацыя.
Удзельнікі дыскусіі абмяркуюць, якім чынам развіццё горада мусіць адпавядаць персанальным патрэбам, хто нясе адказнасць за горад, г.д.
Мадэратар дыскусіі - Георгій Заборскі, архітэктар.
Спікеры:
- Яся Каралевіч-Картэль - рэдактарка анлайн-часопіса CityDog;
- Міла Котка - куратарка фэсту Vulica Brazil;
- Аляксандр Аўдзевіч - вандроўнік, відэаблогер;
- Юлія Крутава - каардынатарка гарадскіх праектаў, pr-менеджэрка;
- Кацярына Лапушынская - сузаснавальніца ДК La Mora;
- Яўген Харужый - эксперт Мінскага роварнага таварыства;
- Антон Бяляеў - вядучы радыё, жыхар мінскай вуліцы Карла Маркса з 1986-га года;
- Дзяніс Кобрусеў - каардынатар ініцыятывы грамадскага абмеркавання "Генплан - для мінчан".
Пачатак дыскусіі - а 17-й. У 15:30 адбудзецца прэм'ера фільма "Горад" (у здымках узялі ўдзел Эдуард Бабарыка, Аляксандр Скрабоўскі, Георгій Заборскі, інш.). Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33, кафэ "Грай". Мерапрыемства на Фэйсбуку. Даведкі па тэл.: (029) 379 22 54 (спадарыня Надзея Ількевіч).