Праграмы і магчымасці для настаўнікаў ангельскай мовы
Амбасада ЗША ў Беларусі нагадвае выкладчыкам ангельскай мовы пра розныя магчымасці павышэння кваліфікацыі і паляпшэння эфектыўнасці працы, прапанаваныя Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
English Language Fellow Program за падтрымкай Дзяржаўнага дэмартамента ЗША прапануе паслугі прафесійных выкладчыкаў ангельскай мовы і трэнераў для настаўнікаў гэтага прадмета для ўніверсітэтаў, інстутутаў павышэння кваліфікацый выкладчыкаў і іншых спецыялізаваных на навучанні ангельскай мове ўстаноў па ўсім свеце, уключаючы Беларусь. Эксперты праграмы могуць выкладаць ангельскую мову і праводзіць адмысловыя трэнінгі для выкладчыкаў па метадалогіі і распрацоўцы раскладаў.
Беларускія навучальныя ўстановы могуць запрашаць высокакваліфікаваных выкладчыкаў ангельскай мовы на перыяд цягам да 1 акадэмічнага года. Выкладчыкі тых устаўноў, якія прымуць у сябе настаўнікаў са Злучаных Штатаў, атрымаюць інструменты павышэння эфектыўнасці навучальнага працэсу. Больш падрабязна чытайце на сайце праграмы.
Ячшэ адна магчымасць - English Language Specialist Program, якая прапануе трэнінгі для школ, універсітэтаў ды іншых устаноў адукацыі сіламі амерыканскіх адмыслоўцаў па выкладанні ангельскай мовы як замежнай і прыкладной лінгвістыцы Праграма падтрымлівае праекты працягласцю ад двух тыдняў да пяці месяцаў. Праектныя дзеянні могуць ўлучаць майстар-класы, семінары і канферэнцыі па тэмах: складанне раскладу, трэнінгі і адукацыя настаўнікаў, распрацоўка падручнікаў, “ангельская мова для адмысловых мэтаў” і ацэнка праграм. Праграма можа таксама вылучаць працоўны час спецыялістаў праз лічбавае відэа ці вэбінары, як пад самастойную праграму так і пад асобныя элементы праекта.
Запрасіць маладых спецыялістаў – “свежанькіх” выпускнікоў коледжаў у якасці выкладчыкаў ангельскай мовы на адзін акадэмічны год можна па праграме English Teaching Assistantship Program.
Амерыканскі варыянт ангельскай мовы праз 6 анлайн вэбінараў прапануе American English Team. Праграма прызначана для выкладчыкаў ангельскай мовы, як тых, хто ўжо працуе, так і будучых. За ўдзел у 4 з 6 прапанаваных анлайнавых заняткаў арганізатары абяцаюць выдаць электронны сертыфікат.
Чытайце пра іншыя магчымасці па гэтай спасылцы.
Паводле: by.usembassy.gov