Праграма «Журналістыка для вырашэння задач будучыні»

У 2018 годзе ў чарговы раз OCCRP (Праект па расследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці) разам з медыяцэнтрам Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе арганізуе навучальную праграму «Журналістыка для вырашэння задач будучыні». Праграма разлічана на пачаткоўцаў журналістаў/к, якія хацелі б асвоіць новыя прыёмы журналістыкі з акцэнтам на праблематыцы карупцыі і аргзлачыннасці, а таксама пашырыць свае прафесійныя сувязі. Выдаткі пакрываюцца арганізатарамі. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у праграме - 28 ліпеня 2018 года.

Праграма прадугледжвае інтэнсіўны графік заняткаў, якія будуць весці журналісты/кі, рэдактары/кі і іншыя прафесіяналы СМІ з велізарным вопытам работы, у тым ліку ў міжнароднай сферы.

Мерапрыемствы праграмы «Журналістыка для вырашэння задач будучыні» 2018 году адбудуцца ў Рызе, прычым курс навучання разбіты на тры модуля. Час іх правядзення: з 3 па 7 верасня 2018 года, з 26 па 30 лістапада 2018 года і з 25 па 29 сакавіка 2019 года.

Трэнінгі будуць прысвечаны такім тэмам, як базавыя навыкі журналістыкі даследаванняў, планаванне і рэалізацыя праектаў, тыповыя схемы функцыянавання аргзлачыннасці і карупцыі, асабістая бяспека журналіста, сучасныя метады пошуку і аналізу дадзеных у інтэрнэце, тэхналогіі шыфравання, абарона крыніц інфармацыі, захаванне этычных прынцыпаў, візуальная журналістыка.

Максімальны лік удзельнікаў/ц праграмы - 20 чалавек, усе выдаткі арганізатары бяруць на сябе. Удзельнікі і ўдзельніцы абавязаны наведаць усе тры навучальных модуля.

Кандыдаты і кандыдаткі павінны задавальняць наступным патрабаванням:

  • мець грамадзянства Расіі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны;
  • быць пачаткоўцам і мець імкненне здабыць дадатковыя навыкі журналістыкі даследаванняў (папярэдні вопыт у гэтай сферы неабавязковы, аднак кандыдаты/кі павінны мець за плячыма пэўную практыку журналісцкай працы);
  • перавага аддаецца кандыдатам/кам ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў;
  • праяўляць актыўную цікавасць да журналістыцы;
  • упэўнена валодаць пісьмовай і вуснай ангельскай;
  • мець уласны кампутар, так як пытанне інфармацыйнай бяспекі - важны элемент курсу навучання.
     

Крыніца: mediaforfuture.lv