Праграма Wallance Stegner Fellowship Стэнфардскага ўніверсітэта па мастацкай літаратуры і паэзіі (стыпендыя 26 000$)

Стэнфардскі ўніверсітэт прапануе 10 двухгадовых праграм кожны год: 5 у мастацкай літаратуры і 5 у паэзіі. Усе ўдзельнікі праграмы збіраюцца раз на тыдзень на трохгадзінны семінар з выкладчыкамі. Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы не атрымліваюць ступені. Не трэба мець і прад'яўляць сертыфікат на ўзровень валодання англійскай мовай. Памер стыпендыі - 26 000$ у год, дэдлайн 1 снежня.

Крытэрыі адбору:

  • якасць крэатыўнай працы;
  • патэнцыйны рост і здольнасць навучацца;
  • усе студэнты праграмы маюць розны вопыт і працуюць у розных стылях.

 

Арганізатары прапануюць: стыпендыю памерам 26 000 $ у год і таксама арганізатары аплачваюць навучанне і медыцынскую страхоўку.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць усе, каму цікавая дадзеная праграма;
  • абмежаванняў па ўзросту і нацыянальнасці няма.

 

Заяўка падаецца анлайн і павінна складацца з:

  • біяграфіі кандыдата (уключаючы адукацыю і публікацыі);
  • кантактных дадзеных двух чалавек, якія здольны даць рэкамендацыю;
  • плана (.doc / .pdf);
  • прыклада працы (мастацкая літаратура - не больш за 9000 слоў, паэзія - не больш за 15 старонак) (.doc / .pdf);
  • аплаты рэгістрацыйнага ўнёску - 85 $.

 

Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на [email protected]

Крыніца: creativewriting.stanford.edu