Праграма Вучыцца, каб дзейнічаць аб’яўляе вакансію менеджара ў Гродна

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы ў межах праграмы “Вучыцца, каб дзейнічаць” аб’яўляе вакансію менеджэра Рэгіянальнага рэсурснага цэнтру па развіцці дадатковай адукацыі ў Гродна.
Абавязкі:

  • распрацоўка плана дзейнасці Рэгіянальнага рэсурснага цэнтру дадатковай адукацыі дарослых у Гродна (РЦ);
  • распрацоўка стратэгіі развіцця дадатковай і нефармальнай адукацыі ў Гродненскім рэгіёне;
  • прадстаўленне магчымасцяў выскарыстання рэсурсаў РЦ арганізацыям-чальцам Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), іншым правайдарам паслуг дадатковай адукацыі дарослых у Гродна;
  • падрыхтоўка і правядзенне сустрэч для правайдараў паслуг дадатковай адукацыі дарослых у Гродненскім рэгіёне;
  • падрыхтоўка і правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў (праграм) для насельніцтва і прадстаўнікоў мясцовых ды рэгіянальных арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Гродна;
  • далучэнне да працы РЦ прадстаўнікоў сяброўскіх арганізацый і рэгіянальных партнэраў АДАіА з ліку дзяржаўных, камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у сферы дадатковай адукацыі дарослых у Гродна;
  • удзел у інфармацыйным напаўненні партала http://edu.adukatar.net (размяшчэнне анонсаў мерапрыемстваў, якія ладзяцца РЦ у Гродна, распаўсюджванне інфармацыі пра партал у Гродненскім рэгіёне);
  • падрыхтоўка штомесяцовых справаздач па дзейнасці РЦ;
  • распаўсюджванне інфармацыі пра РЦ у Гродненскім рэгіёне;
  • удзел у сустрэчах і праграмах АДАіА, мерапрыемтсвах каманды праекта.

 
Патрабаванні:

  • вышэйшая адукацыя;
  • досвед працы ў галіне дадатковай (нефармальнай) адукацыі не меньш за 2 гады;
  • высокая якасць працы, своечасовасць яе выканання;
  • стрэсаустойлівасць і камунікабельнасць;
  • імкненне да прафесійнага развіцця.

 
Плануемы тэрмін працы: 1 ліпеня 2017г. – 31 студзеня 2018г. з перспектывай падаўжэння. Графік працы: няпоўны працоўны дзень (20 гадзін на тыдзень).
 

Для запрашэння на сумоў’е патэнцыйным кандыдатам і кандыдаткам неабходна не пазней за 12:00 20 чэрвеня 2017 г. адаслаць сваё рэзюмэ і суправаджальны ліст на электронную пошту [email protected] з тэмай ліста “Конкурс вакансій”. Вітаюцца рэкамендацыйныя лісты. Усе адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоў’е да 28 чэрвеня 2017 г.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да каардынатаркі праекта Кацярыны Мікачавай па тэлефоне +375 29 318 77 18 альбо электроннай пошце [email protected]