Праграма візітаў Еўрапейскага саюза прымае заяўкі на 2021 год

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза (European Union Visitor Programme) арганізуе пяцідзённыя візіты ў Брусель (часам таксама ў Страсбург) для спецыялістаў, чыя прафесійная дзейнасць звязаная з Еўрапейскім союзам, каб яны маглі пазнаёміцца з працай інстытутаў ЕС і сваімі калегамі і партнёрамі, што працуюць у гэтых інстытутах. У якасці госця Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента кожны ўдзельнік/ца ажыццяўляе пяцідзённы азнаямляльны візіт, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў. Заяўкі на ўдзел у праграме 2021 года прымаюцца да 5 чэрвеня 2020 года.

Заяўкі могуць падаваць дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчыкі, журналісты, прадстаўнікі прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый, іншыя спецыялісты, сферы чыіх прафесійных інтарэсаў уключаюць сярод іншых пытанні зялёнай эканомікі, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, абароны правоў і свабод, лічбавая трансфармацыя, развіццё і ўмацаванне дэмакратычнага кіравання.

Удзельнікі павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю альбо эквівалентную падрыхтоўку і досвед працы ў сваёй прафесійнай сферы на працягу некалькіх гадоў. Праграма EUVP не разлічана на студэнтаў. Удзельнікі/цы павінны мець асноўныя веды пра інстытуты Еўрапейскага саюза, а таксама валодаць англійскай ці французскай мовай на ўзроўні, дастатковым для правядзення працоўных сустрэч падчас візіту. Еўрапейскі саюз аплочвае удзельнікам пералёт, пражыванне, візу ды страхоўку.

Крыніца: eeas.europa.eu