Праграма ў Швецыі для сацыяльных прадпрымальнікаў і прадпрымальніц
Калі вы бачыце магчымасці нават у вялікіх складаных задачах, калі вы вытворца змяненняў, які хоча стаць яшчэ мацней у сваім кіраўніцтве, то звярніце ўвагу на праграму павышэння лідарства BALTICLEAD. Праграма ўключае лекцыі, дыскусіі і прэзентацыі, але арыентавана на сумесную творчасць. Яна складаецца з двух тыднёвых модуляў у Швецыі + хатняе заданне ў рэжыме анлайн паміж модулямі 1 і 2. Удзельнікам/цам варта вылучаць 3-4 гадзіны ў тыдзень для анлайн-сесій. Усе выдаткі, акрамя візы, пакрываюць арганізатары. Заяўкі пачынаюць прымаць у траўні, але зараз у вас ёсць магчымасць добра заяўку распрацаваць.
У рамках праграмы працуюць над пошукам новых рашэнняў і метадаў вырашэння праблем планет. BALTICLEAD - гэта сумесная ініцыятыва Шведскага інстытута і Стакгольмскага цэнтра ўстойлівасці ў Стакгольмскім універсітэце. Гэта праграма лідарства, прызначаная для прадпрымальніцтва і змены сістэм у рэгіёне Балтыйскага мора і Усходняй Еўропы.
Гэтая ініцыятыва заснавана на даследаваннях Цэнтра ўстойлівасці, прысвечаных планетарным межам, інтэлектуальнаму мысленню і пераўтварэнняў ва ўстойлівае развіццё. Праграма пабудавана на трох інтэграваных галінах: чалавечы, сацыяльны і планетарны росквіт. Удзельнікі/цы BALTICLEAD будуць вырашаць некаторыя з самых вялікіх сацыяльных і экалагічных праблем у свеце як магчымасці. Яны будуць будаваць глабальныя рашэнні на аснове мадэлі планетарных магчымасцяў. Праграма накіравана на тое, каб пачаць падарожжа, каб стварыць новую сетку стваральнікаў змяненняў, якая будзе служыць людзям і планеце.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- 25-40 гадоў
- валодаеце англійскай мовай
- ёсць міжнароднае мысленне
- эксперт/ка ў сваёй вобласці
- ёсць інтарэс глыбока ўкараніцца ў сацыяльнай і экалагічнай устойлівасці і новых тэхналагічных і сацыяльных інавацыях
- ёсць выразная матывацыя для ўдзелу
- можаце прысутнічаць на ўсіх модулях і курсах
- ёсць вопыт кіраўніцтва і мабілізацыі вакол надзённых праблем
- камандны гулец і генератар супольнасці
- былі навучаны сацыяльнаму інтэлекту і ўменню слухаць
- ёсць магчымасць выказваць меркаванні і разважанні, прымаючы і вывучаючы розныя пункты гледжання ў групе.
Крыніца: si.se