Праграма транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна (2014-2020): Прыём канцэпцый праектаў

Па 31 снежня 2016 года прымаюцца канцэпцыі праектаў для Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна (2014-2020).

Тэматычныя раздзелы праграмы:

- "Спадчына";

- "Даступнасць";

- "Бяспека";

- "Межы".

Агульны бюджет конкурсу складае 80,17 млн. еўра, памер гранта для праекта можа скласці  100 тыс. - 2,5 млн. еўра.

Кандыдаты мусяць падрыхтаваць канцэпцыі праектаў з дапамогай адмысловай праграмы CN Generator. Канцэпцыі канкурсантаў мусяць быць скончанымі, захаванымі, раздрукаванымі і падпісанымі. Па ўмовах конкурсу дакументы (у пяпяровым і лічбавым выглядзе) неабходна падаць у Сумесны тэхнічны сакратарыят. З парадамі па напісанні канцэпцыі можна азнаёміцца тут.

У лістападзе 2016 года для заяўнікаў у Беларусі, Украіне і Польшчы пройдуць адмысловыя трэнінгі, на якіх можна будзе даведацца пра патрабаванні конкурсу, яго этапы і атрымаць парады па напісанні канцэпцыі. Больш падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле NGO.by