Праграма Train-the-Trainer па падрыхтоўцы трэнераў і кансультантаў ў сферы сацыяльнага бізнесу

Да ўдзелу ў праграме Train-the-Trainer запрашаюцца беларускія бізнес-трэнеры, якія жадаюць узмацніць сваю кваліфікацыю ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва. Трэнінг адбудзецца 23-24 сакавіка 2018 года ў Брэсцкай вобласці на базе комплексу «Chalet Greenwood». Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне на час правядзення трэнінгу, а таксама трансфер ад Брэста да месца трэнінгу і назад (каля 30 км). Для ўдзелу ў праграме варта зарэгістравацца, а таксама даслаць сваё рэзюмэ на адрас: [email protected] да 10 сакавіка ўключна.

Асноўныя модулі праграмы:

  • двухдзённы трэнінг для беларускіх бізнес-трэнераў па курсе «Сацыяльнае прадпрымальніцтва» з удзелам нямецкіх экспертаў з Social Impact Lab, Берлін, і Coopforum International, Берлін;
  • анлайн-семінары для беларускіх бізнес-трэнераў пад кіраўніцтвам міжнародных экспертаў па сацыяльным прадпрымальніцтве;
  • практыка навучальных семінараў для патэнцыйных сацыяльных прадпрымальнікаў з малых гарадоў і сельскай мясцовасці ў Брэсцкай вобласці;
  • распрацоўка канцэпцый трэнінгаў па навучанні сацыяльнаму прадпрымальніцтву;


Галоўны эксперт праграмы - Норберт Кунц, выканаўчы дырэктар Social Impact gGmbH, член грамадства iq consult, член ASHOKA FELLOW.

Падрабязнасці ў дадатку