Праграма Study Tours to Poland для студэнтак і студэнтаў

Праграма Study Tours to Poland STP (кастрычнік-лістапад) - гэта паўтара тыдня інтэнсіўнай пазнавальнай праграмы ў міжнароднай групе аднадумцаў, падчас якой удзельнікам і ўдзельніцам прадастаўляецца магчымасць атрымаць новыя веды і ўменні, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, наведаць развіваючыя мерапрыемствы. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі. Заяўкі прымаюцца анлайн да 30 чэрвеня 2019 уключна (да 23:59 па польскім часе)

STP гэта не толькі атрыманне новага вопыту, але і перадача ўласнага. На адпачынак не застаецца шмат часу, але правядзенне агульнага вольнага часу з іншымі ўдзельнікамі/цамі візіту, арганізатарамі/камі і валанцёрамі/камі дае магчымасць пазнаёміцца бліжэй з аднагодкамі з суседніх краін і атрымаць новых сяброў і сябровак.

ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP
У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел студэнты/кі вышэйшых навучальных устаноў, якія аб'ядноўваюць паспяховае навучанне з пазанавучальнай дзейнасцю сваіх ВНУ (напрыклад, у студэнцкім самакіраванні) або якія праяўляюць актыўнасць у дзейнасці грамадскіх/моладзевых арганізацый, валанцёрскіх рухаў і г.д.

Кандыдаты і кандыдаткі павінны адпавядаць некалькім фармальным крытэрыям адначасова:

  • З’яўляцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны, Расіі
  • Мець ад 18 да 21 гадоў (народжаныя ў перыяд з 1 студзеня 1998 да 30 чэрвеня 2001 года, грамадзяне Малдовы з 1 ліпеня 1997 да 31 чэрвеня 2001 года)
  • Навучацца ў ВНУ Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (у Варонежскай, Калінінградскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Наўгародскай абласцях, а таксама ў гарадах Масква і Санкт-Пецярбург)
  • Мець дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння пашпарта павінен заканчвацца не раней як 31 сакавіка 2020)
  • Не быць раней удзельнікамі/цамі Праграмы Study Tours to Poland


У час візіта забяспечваецца:

  • пражыванне ў хостэлах (у агульных пакоях) у месцы праграмы знаходжання
  • трохразовае харчаванне (сняданак, абед, вячэра)
  • частковае пакрыццё выдаткаў на праезд (з месца навучання да месца рэалізацыі праграмы і вяртанне да месца навучання)
  • дапамога ў атрыманні бясплатнай візы на тэрмін удзелу ў STP
  • Выдаткі па пражыванні і харчаванні


Крыніца: form.studytours.pl