Праграма Стэнфардскага ўніверсітэта па дэмакратыі і развіццю (Злучаныя Штаты)
Журналісты, якія спецыялізуюцца на асвятленні эканамічнага і палітычнага развіцця сваіх краін, могуць падаць заяўку на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Стэнфардскага ўніверсітета, якая пройдзе ўлетку 2015 года ў Каліфорніі (Злучаныя Штаты).
Навучанне пройдзе з 19 ліпеня па 7 жніўня 2015 года. Трохтыднёвая адукацыйная праграма прысвечана дэмакратыі і развіццю, у ёй прымуць удзел 25-30 прафесіяналаў з розных сфераў дзейнасці. Праграма ўяўляе сабой унікальны форум для новых кіраўнікоў па абмену досведам. Курс уключае адукацыйныя семінары, заняткі ў класах, навуковыя чытанні. Працоўная мова праграмы - ангельская.
Стэнфардскі ўніверсітэт пакрые выдаткі на транспарт, пражыванне і візу. Перавага будзе аддавацца журналістам з развіваючыхся краін з досведам працы тэрмінам 6-10 гадоў. Узрост кандыдатаў - ад 27 гадоў. Кандыдаты мусяць працаваць па тэматыцы дэмакратыі і права, добра валодаць вуснай і пісьмовай ангельскай мовай, прадставіць 2-3 рэкамендацыйныя лісты.
Падрабязнасці падачы заяўкі тут.
Папярэднія анкеты прымаюцца да 14 лістапада 2014 года, апошні тэрмін падачы канчатковых заяў - 5 студзеня 2015 года.
Паводле Stanford.edu.