Праграма стажыровак імя Эдмунда Маскі (ЗША)
Летняя праграма стажыровак Эдмунда Маскі для маладых лідараў Каўказа, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі запрашае ў ЗША тых, хто ўдзельнічаў у амерыканскіх навучальных праграмах.
Для таго, каб
• стварыць прафесійныя і асабістыя адносіны, стымуляваць крэатыўнасць і з’яўленне новых ідэй і пазітыўных інавацый;
• практываць здольнасць прымаць абаснаваныя рашэнні і дасягаць кампрамісу;
• вывучыць новыя тэндэнцыі, магчымасці і праблемы ў развіцці асноўных пытанняз пазначаных ніжэй тэмаў праграмы;
• паспрабаваць на практыцы розныя падыходы, што выкарыстоўваюцца ў прыватным, грамадскім і некамерцыйным сектары ЗША;
• пабачыць, як урадавыя структуры ЗША, няўрадавыя арганізацыі і бізнес-структуры працуюць разам дзеля дасягнення агульных мэтаў амерыканскай палітыкі.
Кампенсацыя выдаткаў
• праезд ад кампуса універсітэта ўдзельнікаў да месца прагоджання стажыроўкі ў Вашынгтоне;
• пражыванне, харчаванне і ўсе мерапрыемствы праграмы;
• аплата праезда ў гарады, дзе будзе праводзіцца праграма;
• грант на аплату выдатказ на пражыванне ў гарадах праграмы;
• аплата праезду на дэ-брыфінг стажыроўкі;
• пражыванне, харчаванне і ўсе мерапрыемствы дэ-брыфінгу;
• праезд у кампус і назад.
Хто можа падавацца
• тыя, хто навучаецца (навучаліся) у коледжы ці ўніверсітэце ЗША па праграме Fulbright, пра якую мы пісалі раней;
• грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Ўзбекістана;
• навучаюцца ў амерыканскіх універсітэтах па спецыяльнасцях: бізнес-кіраванне, эканоміка, педагогіка, экалогія, міжнародныя адносіны, журналістыка, правазнаўства, інфармацыйныя навукі, дзяржаўнае кіраванне, ахова здароўя, грамадская палітыка.
Заяўка падаецца анлайн
Крыніца: culturalvistas.org