Праграма стажыроўкі ААН для прадстаўнікоў меншасцяў
Праграма стажыроўкі для прадстаўнікоў меншасцяў была заснавана Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў 2005 годзе. Стажыроўка будзе праходзіць на англійскай і рускай мовах у Жэневе 7-20 лістапада 2018. Праграма складаецца з брыфінгаў на розныя тэмы (сістэмы ААН, механізмы і спосабы абароны правоў чалавека), індывідуальныя і групавыя заданні. Дэдлайн 30 чэрвеня 2018.
Асноўная мэта праграмы даць магчымасць атрымаць веды і навыкі па пытаннях міжнароднага права чалавека для таго, каб мець магчымасць дапамагчы сваёй арганізацыі абараняць і прасоўваць правы чалавека і правы меншасці. Таму важна каб удзельнікі праграмы вярнуліся і працягнулі працу ў сваёй арганізацыі.
Арганізатары стажыроўкі аплачваюць:
- авія-пералёт (эканом класам) з роднай краіны ўдзельніка ў Жэневу;
- пражыванне;
- харчаванне;
- медыцынскую страхоўку.
Удзельнічаць у праграме могуць кандыдаты і кандыдаткі, якія:
- належаць да этнічных, рэлігійных, нацыянальных, моўных меншасцяў;
- няма абмежаванняў па адукацыі;
- маюць магчымасць і жаданне займацца з сябрамі арганізацыі/групы да якой яны належаць;
- добра ведаюць ангельскую мову;
- выбраны арганізацыяй, членам якой з'яўляюцца і маюць падтрымку арганізацыі да якой належыць. Пажадана каб Даручана арганізацыя праводзіла работу па пытаннях меншасцяў і складалася з членаў меншасцяў.
- Анкету для ўдзелу ў стажыроўцы можна спампаваць на сайце арганізатара на англійскай і рускай мовах. Абедзве часткі анкеты павінны быць запоўненыя і падпісаныя.
- Акрамя анкет на разгляд неабходна падаць рэкамендацыйны ліст ад арганізацыі да якой належыць кандыдат ці кандыдатка.
Крыніца: ohchr.org