Праграма Шведскага інстытута ў галіне кіравання

Ці вы хочаце стаць часткай бізнес-супольнасці новых лідараў і лідарак з агульнай цікавасцю працаваць на карысць будучага ў Азіі, Афрыцы і Еўропе? Далучайцеся да праграмы Шведскага інстытута ў галіне кіравання і даведайцеся больш пра адказнае лідарстве і ўстойлівы бізнес. Дэдлайн - 28 лютага 2019, большая частка выдаткаў пакрываецца Шведскім інстытутам.

Ці магу я падаць заяўку?

  • У вас ёсць папярэдні вопыт лідарства ў якасці менеджара/кі, кіраўніка/цы групы або кіраўніка/цы праекта;
  • Вы займаеце кіраўнічую пасаду ў сферы гандлю, прамысловасці або дзяржаўнага сектара, дзе вы цесна супрацоўнічаеце з развіццём бізнесу;
  • У вас ёсць вышэйшая адукацыя;
  • Вы добра валодаеце пісьмовай і вуснай ангельскай мовай;

 

Арганізатары шукаюць удзельнікаў і ўдзельніц, зацікаўленых ва ўстойлівым развіцці і якія імкнуцца зрабіць яго неад'емнай часткай бізнес-стратэгіі. Вы можаце прымаць рашэнні і мець паўнамоцтвы ўплываць на бізнес-стратэгію вашай арганізацыі. Акрамя таго, у вас ёсць жаданне выкарыстоўваць кампетэнцыі і веды, якія вы атрымліваеце ад праграмы.

Графік праграмы:

  • Модуль 1, 6-10 траўня 2019 у Швецыі
  • Модуль 2, 2-6 верасня 2019 у адной з выбраных краін Паўночнай Еўропы
  • Модуль 3, 11-15 лістапада 2019 у Швецыі


Усе часткі праграмы з'яўляюцца абавязковымі. Праграма інтэнсіўная і ўключае ў сябе вячэрнія мерапрыемствы.

Крыніца: si.se