Праграма сацыяльных старт-апаў у Гаазе, Нідэрланды
пан, 2018-02-12 08:16
Праграма старт-апаў FoodStars Accelerator (3 кастрычніка - канец верасня 2018) распрацавана для дапамогі Вам у рэалізацыі Вашага старт-апа ў кароткі час з мэтай максымізаваць маркетынгавую магчымасць. На працягу шасці месяцаў Вам дапамогуць вывесці прадукт на рынак. Арганізатары прапануюць падтрымку ў развіцці Вашага бізнэсу. Таксама арганізатары прапануюць інвестыцыю 15 000€ ў абмен на 8% акцый. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 15 лютага.
Праграма прапануе:
- лагер - 1,5 тыдні, з 3 па 12 красавіка. Для ўдзелу ў лагер будуць запрошаныя каля 20 старт-апаў. Лагер будзе праведзены ў Гаазе, Нідэрланды;
- падрыхтоўка - 2 тыдні, з 13 па 26 красавіка. Па заканчэнні лагера будзе прынята рашэнне сумесна з Вамі і партнёрамі - ці будзеце Вы ўдзельнічаць у фінальнай секцыі праграмы ці не. Будуць адабраны 10 старт-апаў, прадстаўнікі дадзеных старт-апаў застануцца ў Нідэрландах і будуць рыхтавацца да выхаду на рынак, таксама Ваш старт-ап атрымае інвестыцыі;
- прэзентацыя - 26 красавіка. Вы зможаце прадставіць бізнес-план партнёрам, інвестарам, патэнцыйным спажыўцам, прамысловым і даследчым арганізацыям. Вы атрымаеце водгукі і каментары да свайму плану і ідэй;
- валідацыю - 2 месяцы, з 1 траўня па 2 ліпеня. Гэтыя 2 месяцы вы будзеце даследаваць свой бізнэс у Нідэрландах або за мяжой з мэтай падрыхтоўкі ўсіх нюансаў плана для выхаду на рынак;
- саміт па заканчэнні валідацыі - 2 ліпеня. Фаза валідацыі завяршае саміт. На саміт запрашаюцца ўсе (патэнцыйныя) спажыўцы, інвестары, партнёры, пастаўшчыкі. Да гэтага моманту праграма акселератара афіцыйна заканчваецца;
- падтрымка арганізатараў праграмы - 2 месяцы, з 2 ліпеня па канец верасня. На працягу гэтых 2-х месяцаў Вы можаце заняцца працай з партнёрамі, спажыўцамі і інвестарамі;
- Фінальная канферэнцыя - канец верасня. Канферэнцыя стане платформай, дзе Вы зможаце прадставіць свой канчатковы прадукт/сэрвіс.
- На працягу ўсёй праграмы Вы будзеце мець падтрымку асабістага настаўніка.
Патрабаванні ў кандыдатаў і кандыдатак:
- Прымаюцца як старт-апы, так і новыя адгалінаванні ўжо існуючага бізнесу.
- кандыдат павінен мець: арыентаванае на ўсеагульны ўклад мысленне - жаданне зрабіць уклад у МУР, пераважна ў мэту 12;
- неабходна мець надзейную каманду - не менш за 2 чалавекі, якія жадаюць поспеху Вашаму старт-апу;
- мець рэальную бізнес-ідэю - патрабуецца прататып;
- рапанова павінна быць такім, якую можна выкарыстоўваць у іншых сектарах, гарадах, краінах або рэгіёнах;
- заяўка падаецца анлайн;
- неабходна запоўніць больш дэталёвую анкету (якую дадуць арганізатары) і стварыць відэа, працягласцю ў 1 хвіліну, у якім расказаць пра прадукт, тэхналогіі або платформу. Вельмі важны факты - уклад, каманда, тэхналогія/інавацыя, бізнес-ідэя і фінансавая ўстойлівасць.
Крыніца: worldstartupfactory.com