Праграма развіцця ААН у Беларусі: Вакансія спецыяліста па каардынацыі

Офіс Рэзідэнта-каардынатара ААН у Беларусі шукае спецыяліста па каардынацыі. Рэзідэнт-каардынатар ААН займаецца пытаннямі бягучай дзейнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі (уключаючы пытанні працы агенцый ААН, дзейнасці фондаў ААН і праграмаў) і з'яўляецца прадстаўніком Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у краіне і лідарам краінавай каманды ААН. Асістэнт па каардынацыі мусіць падрымліваць эфектыўнасць працы Офіса Рэзідэнта-каардынатара ААН у Беларусі: аказваць адміністрацыйную, арганізацыйную, аналітычную і сакратарскую падтрымку.

Асістэнт па каардынацыі мусіць аказваць дапамогу ў аналізы палітычных, сацыяльных і эканамічных тэндэнцый, маніторынгу выканання краінавых праграм, інш. Асістэнт удзельнічае ў падрыхтоўцы візітаў і сустрэч высокага ўзроўню, займаецца падрыхтоўкай спецыялізаванай дакументацыі (кантрактаў, перакладаў, фінансавых дакументаў, афіцыйных лістоў і г.д.). Асістэнт дапамагае рыхтаваць форумы і мерапрыемствы з удзелам медыя, недзяржаўных арганізацый і супольнасцей па пытаннях, якія адносяцца да праблематыкі ААН, а таксама рабіць маніторынг узгадвання ААН у медыя, афіцыйных заявах і г.д.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вышэйшая адукацыя па спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", "Грамадскія навукі", "Камунікацыя";

- выдатнае валоданне ангельскай і рускай мовамі (вольнае валоданне беларускай мовай ёсць перавагай);

- мінімум 2 гады прафесійнага адміністрацыйнага досведу на нацыянальным узроўні (досвед працы ў міжнародных арганізацыях ёсць перавагай).

Тэрмін кантракту - 1 год (з магчымасцю працягу - у залежнасці ад узроўню выканання абавязкаў і бюджэту арганізацыі). Дэдлайн - 13 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле UNDP.org.