Праграма развіцця ААН: Кансультацыі для грамадскіх арганізацый
Праграма Развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі з 11 па 15 жніўня 2014 года праводзіць кансультацыі для прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў з мэтай актыўнага ўдзелу грамадскіх арганізацый у абмеркаванні пытанняў устойлівага развіцця краіны на перыяд да 2030 года.
Праграма Развіцця ААН у Беларусі садзейнічае ўсеагульнаму нацыянальнаму працэсу кансультацый для вызначэння прыярытэтных накірункаў працы пасля 2015 году. Вітаецца ўдзел у кансультацыях прадстаўнікоў гарадскога і сельскага насельніцтва, прыватнага сектара, прафесійных і гандлёвых суполак, акадэмікаў, прадстаўнікоў меншасцяў і г.д. ААН мае намер выкарыстоўваць зваротную сувязь з грамадзянамі пры праграмаванні будучых праектаў. Таксама арганізацыя ўлічвае зацікаўленасьць Навукова-даследчага Інстытуту Міністэрства эканомікі Беларусі, які распрацоўвае нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця краіны на тэрмін ад 2015 да 2030 году, да прыцягнення грамадзян да гэтага працэсу. Пры планаванні будучай стратэгіі ўстойлівага развіцця Праграма Развіцця ААН заахвочвае інвестыцыі ў моладзь як станоўчую сілу для пераўтваральных зменаў у палітычнай і эканамічнай сферах. Па пытаннях ўдзелу ў кансультацыях неабходна звярнуцца ў Прадстаўніцтва ААН у Мінску: вуліца Кірава, 17, 6 паверх. Тэлефон для даведак: +375 173 28 64 13 (дадатковы 131), факс: +375 173 26 03 40.
Паводле ngo.by