Праграма прафесійнага развіцця імя Вайзераў для выкладчыкаў і творцаў (ЗША)

Цэнтр даследавання Еўропы і Еўразіі імя Рональда і Эйлін Вайзераў Мічыганскага Ўніверсітэта запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме прафесійнага развіцця. Вітаюцца выкладчыкі і творцы вышэйшых навучальных устаноў наступных краін: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцэгавіна, Грузія, Расія (толькі Калінінград), Казахстан, Косава, Кіргізія, Македонія, Малдова, Сербія, Славакія, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, Узбекістан.

Кандыдаты мусяць прадставіць праекты ў любой галіне даследаванняў ці выкладчыцкай працы. Патрабаванне - мець выдатны ўзровень валодання вуснай і пісьмовай ангельскай мовай.

Стыпендыяльная праграма была заснавана, дзякуючы амерыканскаму амбасадару ў Славакіі (2001-2004) Рональду Вайзеру і яго жонцы Эйлін Вайзер.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на вандроўку ў Амерыку (у два бакі), пражыванне і харчыванне, страхоўку. Стыпендыя ўключае сціплае фінансаванне кішэнных выдаткаў.

Дэдлайн - 15 верасня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Паводле Edu-Active.com.