Праграма прафесійнага абмену PHP для інаватараў і сацыяльных прадпрымальнікаў (ЗША)
Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзярждэпартамента ЗША запрашае на праграму прафесійных абменаў "The Professional Fellows Program" (PHP).
У праграме могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Грузіі, Турцыі, Расіі, Камбоджы, Бірмы, Брунея, Інданэзіі, Лаоса, Малазіі, Філіпін, Сінгапура, Таіланда, В'етнама.
Стажыроўка ў ЗША пройдзе з 24 красавіка па 2 чэрвеня 2017 года. Тэма прафесійнага абмену для беларусаў - "Інавацыі і прадпрымальніцтва".
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 25-35 год;
- вольнае валоданне ангельскай мовай;
- 2 гады адпаведнага працоўнага досведу, працоўная занятасць у бягучы момант;
- лідарскія якасці, здольнасці кааперацыі і супрацоўніцтва;
- прафесійная зацікаўленасць у тэме стажыроўкі.
Вітаюцца: прадстаўнікі ўрадавых арганізацый (установы, што працуюць над павелічэннем пакуль не прадстаўленых у эканоміцы людзей); бізнесоўцы (тыя, хто актыўна развівае карпаратыўную сацыяльную адказнасць, інш.); арганізацыі па сацыяльных інавацыях і сацыяльным прадпрымальніцтве; прадстаўнікі НДА, што працуюуць над павелічэннем ролі ў эканоміцы маргіналізаваных груп і колькасці працоўнай сілы; прадстаўнікі ўніверсітэтаў і акадэмічнай супольнасці (інкубатараў, акселератараў, універсітэцкіх цэнтраў ці праграм, якія сфакусаваны на развіцці бізнесу, фінансавай пісьменнасці, турызму, эканамічнага развіцця).
Арганізатары пакрыюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме. Выпускнікі змогуць далучыцца да рэсурсаў сусветнай сеткі прафесіяналаў-аднадумцаў у вызначанай сферы.
Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Дэдлайн - 15 лістапада 2016 года. Падрабязнасці тут. Старонка для беларускіх удзельнікаў праграмы на Фэйсбуку.
Крыніца: ProfessionalFellows.AmericanCouncils.org