Праграма прафесійна-культурнага абмену "Community Connections - 2015" (Злучаныя Штаты)
Агенцыя ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID) прапануе ўдзельнічаць у конкурсе па праграме прафесійна-культурнага абмену "Community Connections - 2015".
Кандыдаты, абраныя ў выніку конкурса заявак і сумоўя, пройдуць трохтыднёвую стажыроўку ў ЗША, пазнаёмяцца з традыцыямі і культурай гэтай краіны.
Тэмы праграмы "Community Connections - 2015":
- сацыяльная адаптацыя падлеткаў і моладзі з групаў рызыкі;
- развіццё паслугаў па кіраванню кар’ерай з мэтай заахвочвання насельніцтва да прадпрымальніцкай дзейнасці;
- сацыяльнае прадпрымальніцтва;
- крэатыўныя падыходы да развіцця мясцовых супольнасцяў;
- асаблівасці арганізацыйнага развіцця грамадскіх арганізацый;
- павышэнне фінансавай граматнасці насельніцтва.
Тэрмін прыёму заявак асобны для кожнай праграмы. Падрабязнае апісанне кожнай праграмы, патрабаванні да кандыдатаў можна знайсці на сайце Амбасады Злучаных Штатаў у Беларусі. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам бясплатны пералёт, пакрываюць выдаткі на страхоўку, прадастаўляюць перакладчыка (веданне ангельскай мовы не патрабуецца). Удзельнікі праграмы будуць жыць у прымаючых сем’ях.
Паводле Adukacyja.info.