Праграма павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ (ЗША)

Амбасада ЗША ў Беларусі запрашае беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ да ўдзелу ў праграме павышэння педагагічнага майстэрства. Праграма прадугледжвае стажыроўкі ўвесну або ўвосень 2017 года.

Праграма павышэння педагагічнага майстэрства (Teaching Excellence and Achievement Program, TEA) - гэта праект Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША. Праграму ажыццяўляе Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX). Праграма дае магчымасць 160 настаўнікам сярэдніх школ з усяго свету пашырыць прафесійныя веды ў сваёй прадметнай галіне, палепшыць педагагічныя навыкі і бліжэй пазнаёміцца ​​са Злучанымі Штатамі.

Настаўнікі з розных краін наведаюць ЗША ў складзе двух групаў - увесну або ўвосень 2017 года. Праграма ўключае інтэнсіўныя заняткі па методыцы, распрацоўцы навучальных планаў, вызначэнні падыходаў дзеля ўкаранення новых метадаў у сваіх школах, па выкарыстанні кампутараў у якасці сродкаў навучання. Настаўнікі атрымаюць кансультацыі па вучэбных пытаннях. 6-тыднёвая праграма ўключае 2-тыднёвую стажыроўку ў амерыканскай школе, падчас якой настаўнікі актыўна працуюць разам з амерыканскімі калегамі і вучнямі.

 

Патрабаванні да кандыдатаў

 

У праграме могуць удзельнічаць настаўнікі, якія маюць мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу і выкладаюць у сярэдніх школах Беларусі наступныя дысцыпліны:

  • Матэматыка.
  • Прыродазнаўчыя навукі.
  • Грамадскія навукі (гісторыя, сацыялогія, грамадазнаўства, эканоміка і геаграфія).
  • Ангельская мова.

Кандыдаты мусяць:

- быць грамадзянамі Беларусі,

- працаваць на поўную стаўку ў сярэдняй школе,

- выкладаць не менш за 5 гадоў вышэй названыя дысцыпліны,

- валодаць ангельскай мовай на ўзроўні мінімум 450 балаў TOEFL (у папяровым варыянце; для некаторых настаўнікаў-прадметнікаў з вынікамі экзамену TOEFL у 425-450 балаў праграма будзе ўключаць дадатковыя моўныя заняткі),

- мець намер працягнуць працу ў школе пасля вяртання,

- выканаць тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у праграмме (разам з усімі неабходнымі дакументамі).

 

Праграма ўключае поўнае фінансаванне і прадугледжвае:

  • аплату тэставання па ангельскай мове для паўфіналістаў праграмы і праезду да Мінска і назад на паўфінальныя інтэрв'ю і тэставанне;
  • падтрымку ў атрыманні амерыканскай візы J-1;
  • аплату ўсіх транспартных выдаткаў з горада пражывання да месца стажыроўкі ў ЗША і назад;
  • аплату навучання ў ЗША, пражывання, медыцынскай страхоўкі;
  • праезд да школы для праходжання практыкі (пры неабходнасці);
  • стыпендыю на паўсядзённыя выдаткі (падчас універсітэцкай часткі праграмы);
  • сродкі на набыццё літаратуры (кніг) і прафесійнае развіццё;
  • фінансаванне правозу багажу;
  • семінары ў Вашынгтоне ў пачатку і ў канцы праграмы;
  • малыя гранты для выпускнікоў праграмы для распаўсюджвання досведу і прымянення на практыцы атрыманых ведаў і навыкаў.

 

Вітаюцца:
- падрыхтаванасць да інтэнсіўнай стажыроўкі ў Злучаных Штатах;

- прафесійны і выкладчыцкі досвед і дасягненні;

- намер працягнуць выкладчыцкую кар'еру ў школе;

- лідарскі патэнцыял;

- валоданне ангельскай на ўзроўні, дастатковым для самастойнага жыцця ды ўдзелу ў прафесійнай стажыроўцы ў Злучаных Штатах;

- наяўнасць патэнцыялу для развіцця доўгатэрміновых сувязяў паміж сваёй школай і партнёрамі ў ЗША;

- жаданне працаваць разам з калегамі з іншых краін дзеля развіцця выкладчыцкай супольнасці;

- уменне выказваць свае ідэі ясна і эфектыўна.
Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія не мелі або мелі абмежаваныя магчымасці знаёмства з досведам працы настаўнікаў у ЗША. Кандыдаты мусяць запоўніць і адправіць анкету не пазней за 1 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Крыніца: Minsk.USembassy.gov.