Праграма падтрымкі маладых лідараў (ЗША)

Праграма Young Leaders Access Program заклікана аб'яднаць моладзь з розных куткоў свету, якая жадае рэалізаваць пазітыўныя перамены ў сваім грамадстве. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі праграмы: авія-пералёты, пражыванне, харчаванне (падчас знаходжання ў ЗША - 24 ліпеня - 2 жніўня 2018). Праграма працягласцю ў 1 год складаецца з такіх кампанентаў: Young Leaders Access Program, рэалізацыя праекта, настаўніцтва і падтрымка выпускнікоў праграмы.  Апошні тэрмін падачы заяўкі - 2 студзеня.

Першы этап праграма пройдзе ў ліпені ў такіх гарадах: Нью-Ёрк, Берлінгтон, ЗША. Этап складаецца з трох кампанентаў: сучаснае лідарства, глабальнае грамадзянства і рэгіянальныя перамены. У час знаходжання ў ЗША, маладыя лідары створаць унікальны план дзеянняў, накіраваны на рашэнне пэўных праблем у роднай краіне кандыдата. На працягу наступнага года маладыя лідары зоймуцца рэалізацыяй планаў пры падтрымцы выпускнікоў праграмы. Як толькі малады лідар рэалізаваў праект, ён/яна мае магчымасць падаць заяўку на грант за 5 000 $ і год прафесійнага настаўніцтва.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак

  • узрост 18 - 26 гадоў;
  • выдатна валодаць ангельскай мовай;
  • мець доступ да інтэрнэту, электронную пошту і іншыя анлайн платформы для камунікацыі з настаўнікамі;
  • павінен быць зацікаўлены ў развіцці сваёй краіны;
  • павінен вызначыць праблему, у вырашэнні якой мае патрэбу яго краіна;
  • павінен прабыць 1 тыдзень у ЗША і прысвяціць наступны год рэалізацыі пераменаў у сваёй краіне і ўвесь час падтрымліваць сувязь з настаўнікам;
  • павінен адпавядаць патрабаванням, неабходным для атрымання візы.

 

Крыніца: mcwglobal.org