Праграма па развіцці незалежных СМІ ў Еўразіі
аўт, 2016-01-05 13:08
Журналісты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі запрашаюцца да ўдзелу ў праграме "Незалежныя СМІ". Па гэтай праграме 26 спецыялістаў наведаюць Польшчу - рэдакцыі газет і часопісаў, радыёстанцыі і тэлебачанне, Інтэрнэт-парталы і інфармацыйныя агенцтвы. Удзельнікі пазнаёмяцца з досведам польскіх калег.
Падчас візіту пройдуць лекцыі і семінары па наступных тэмах: трансфармацыйныя працэсы ў польскіх СМІ пасля 1989 года, заканадаўства ў галіне грамадскіх і прыватных СМІ, журналістыка расследаванняў, медыяэтыка, рэклама і СМІ, канкурэнтназдольнасць СМІ, палітычныя лобі і незалежнасць СМІ.
Дэдлайн - 7 студзеня 2016 года. Падрабязная інфармацыя (на ангельскай мове) - тут.
Крыніца: EU-Russia-CSF.org.