Праграма па публічным лідарстве Фундацыі імя Жанны Савэ (Канада)

Фундацыя імя Жанны Савэ прапануе стыпендыю па праграме «Публічнае лідарства». Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з досведам працы ў сферы адвакатуры, камунікацый, адукацыі, кіравання, палітыкі, сацыяльных інавацый, а таксама галін, сумежных з публічным лідарствам.

 Мэта праграмы – даць магчымасць пераасэнсаваць ролю публічнага лідарства ў падтрымцы сацыяльнага яднання культурна разнастайнага грамадства. Хуткая глабалізацыя змяняе склад грамадстваў па ўсім свеце і стварае новыя кропкі напружанасці паміж супольнасцямі. Культурная разнастайнасьць складаецца з такіх адрозненняў, як мова, рэлігія, этнічнасць, клас, гендэр, сэксуальная арыентацыя.  Міграцыйныя працэсы ўплываюць на ўзаемаадносіны паміж большасьцю і нацыянальнай, этнічнай, моўнай і рэлігійный меншасьцю, што часам суправаджаецца ня толькі напружанасцю, але і гвалтам і стымулюе ўнутраныя ды знешнія канфлікты. Такі момант ёсьць выклікам для публічных лідараў. Грамадствы па ўсім свеце адаптуюцца да дэмаграфічных зменаў, ствараючы новыя падыходы да гарманічнага сацыяльнага суіснавання розных культурных супольнасцяў.
 Аўтары праграмы звяртаюць увагу на пошук выхадаў па-за межы канфліктаў, талерантнасць, правы індывіда і сацыяльную разнастайнасць, якая ўзбагачае грамадствы.
 Патрабаванні да кандыдатаў:
-    прафесйіны досвед тэрмінам не менш за 3 гады ў адпаведнай сферы;
-    узрост ад 25 да 30 гадоў;
-    вышэйшая адукацыя;
-    добрае валоданне ангельскай (і пажадана французкай) мовай.

 Праграма разлічана на два гады:

  • першы год – навучанне і пражыванне ў Манрэалі (жнівень 2015-чэрвень 2016),
  • Другі год – праца на праектам у сваёй краіне пры падтрымцы арганізатараў праграмы (ліпень 2016-жнівень 2017).

 Падрабязнасьці заяўкі даступныя па гэтай спасылцы.
Паводле Jeanne Sauvé Foundation.