Праграма па палітыцы ў сферы інфармацыйных тэхналогій (Бразілія)

Навуковыя супрацоўнікі, студэнты магістратуры і іншыя зацікаўленыя асобы могуць падаць заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай 4-тыднёвай праграме Інстытута тэхналогіі і грамадства (Бразілія).

Праграма "Global Policy Fellowship" ладзіцца з 4 ліпеня па 1 жніўня 2016 года і ўключае візіты ў міжнародныя і бразільскія тэхналагічныя кампаніі, Кіраўнічага камітэта Бразіліі па забеспячэнні працы Інтэрнэту, сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрства юстыцыі і міністэрства культуры Бразіліі. Прадугледжаны паездкі ў Сан-Паула і Бразіліа. Стыпендыяльная праграма пакрывае выдаткі на авіабілеты і пражыванне ў гэтых гарадох, аднак стыпендыяты самастойна аплочваюць кошт авіапералёту і пражывання ў Рыа-дэ-Жанейра.

Тэматычныя накірункі стыпендыяльнай праграмы:

- закон, дэмакратыя і тэхналогіі;

- доступ да тэхналогій і правы чалавека;

- кіраванне і рэгуляванне Інтэрнэту;

- канфідэнцыяльнасць і абарона дадзеных;

- пераасэнсаванне культуры, медыя і адукацыі.

Дэдлайн - 20 сакавіка 2016 года. Інфармацыя пра праграму - на гэтай старонцы.

 

Паводле IJnet.org.