Праграма па маладзёжным арт-актывізме «Сказуемое»

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у праграме па маладзёжным арт-актывізму «Сказуемое». Калі ўдзельнік ці ўдзельніца не знайшоў/ла сябе ў творчасці і грамадскім жыцці, то праграма дапаможа зразумець, што менавіта блізка, і чым ты хочаш займацца. Удзел людзей без вопыту, але поўных энтузіязму, горача вітаецца. Удзел у праграме бясплатны. Запоўніць анкету на ўдзел можна па спасылцы да 2 жніўня 2018 уключна.

Патрабаванні:

  • узрост ад 16 да 25 гадоў;
  • займацца творчасцю і/або вучыцца на творчай спецыяльнасці (выяўленчае мастацтва, візуальныя медыя, тэатр, музыка, кіно, літаратура і г.д.);
  • жаданне мяняць свет з дапамогай мастацтва і казаць пра тое, што для цябе важна, але не ведаеш як;
  • разважанне аб грамадскіх праблемах;
  • пошук аднадумцаў;
  • гатоўнасць натхняцца, натхняць і зрабіць свой арт-праект.


Праграма складаецца з 4-х двухдзённых трэнінгаў і сесій з ментарамі і ментаркамі, у рамках якой будуць у камандах працаваць над невялікімі арт-праектамі - з нуля, ад ідэі да самай рэалізацыі!

Сустрэчы будуць праходзіць у Мінску раз у 2-3 тыдні ў фармаце інтэнсіўных трэнінгаў. Паміж трэнінгамі будзе сувязь анлайн, хатнія заданні і зносіны з ментарамі і ментаркамі. У лістападзе праграма завершыцца рэалізацыяй і публічнай прэзентацыяй арт-праектаў.

ДАТЫ трэнінгаў (магчымы змены):

  1. Трэнінг I - 11-12 жніўня
  2. Трэнінг II - 1-2 верасня
  3. Трэнінг III - 29-30 верасня
  4. Трэнінг IV - 27-28 кастрычніка

 

Крыніца: facebook.com