Праграма па дзяржкіраванні Каледжа імя Карла Фрыдрыха Гёрдлера
Маладыя кіраўнікі - бізнесоўцы ці дзяржслужачыя - з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана, Расіі, Турцыі з добрым валоданнем нямецкай мовай запрашаюцца да ўдзелу ў прафесійным трэнінг-курсе па дзяржкіраванні "Good Governance" Каледжа імя Карла Фрыдрыха Гёрдлера.
Навучанне скіравана на засваенне навыкаў кіравання ва ўзаемаадносінах паміж дзяржадміністрацыямі, бізнэсам і грамадзянскай супольнасцю.
Стыпендыяльная праграма разлічана на адзін год і складаецца з трохтыднёвага семінару ў Берліне і яшчэ адным горадзе (з 27 жніўня па 16 верасня 2016 года), працай над праектам у роднай краіне (з кастрычніка 2016 па жнівень 2017 года) і экзаменацыйнага семінару (5 дзён) ў сакавіку 2017 і выніковага семінару (тры дні) ў жніўні 2017 года ў Берліне.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана, Расіі альбоТурцыі,
- пражыванне ў адной з адзначаных краін,
- вышэйшая адукацыя з пацверджаннем акадэмічнай паспяховасці,
- прафесійны досвед тэрмінам у некалькі год у адпаведных галінах (адказнасць па пытанняз персаналу, бюджэту)
- падтрымка працадаўцы,
- прапанова спецыфічнай ідэі для праекту альбо інтарэс у галіне эфектыўнага кіравання альбо палітыкі,
- моцныя лідарскія якасці і пачуццё сацыяльнай адказнасці,
- выдатнае валоданне нямецкай мовай (працоўная мова навучання), а таксама веданне ангельскай мовы, для ўдзельнікаў арганізаваны спецыяльны курс нямецкай па аднаўленні моўных навыкаў.
Фундацыя імя Роберта Боша пакрывае выдаткі на падарожжа, кошт пражывання і (пры неабходнасці) моўнага курсу нямецкай, а таксама дае фінансавую падтрымку ў памеры 400 еўра.
Дэдлайн - 22 лютага 2016 года. Кандыдаты пройдуць сумоўі ў Берліне 9-10 траўня.
Каб падаць заяўку, неабходна зарэгістравацца анлайн. Агульная інфармацыя пра навучанне размешчана тут. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на электронную скрыню: [email protected].
Крыніца: Edu-Active.com.