Праграма музейнага супрацоўніцтва (ЗША)
Праграма "Museums Connect" (ЗША) скіравана на ўмацаванне культурніцкіх кантактаў паміж людзьмі праз інавацыйныя музейныя праекты. Мэта праграмы - развіццё міжнароднай супольнасці праз міжкультурныя абмены, спрыянне пашырэнню магчымасцей моладзі, устойлівай экалогіі і ахове правоў людзей з інваліднасцю. Праграма мае мэтай пашырэнне ведаў і разумення іншых культур. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца музеі, культурніцкія ўстановы і арганізацыі. Удзельнікі "Museums Connect" праграмы мусяць прапанаваць мадэлі міжнароднага супрацоўніцтва, якія ўключаюць ўдзел прадстаўнікоў разнастайных супольнасцей.
Памер гадавога фінансавання складае 50-100 тыс. даляраў ЗША. Праграма не фінансуе праекты, звязаныя з будаўніцтвам, развіццё інстытутаў або арганізацый, заробак персаналу, рэзідэнцтва творцаў і абмен творамі.
Дэдлайн - 29 лютага 2016 года.
Падрабязнасці - тут.
Крыніца AAM-US.org.