Праграма міжрэдакцыйнага абмену для прадстаўнікоў СМІ і студэнтаў (Украіна)

Фонд развіцця СМІ (Украіна) і MyMedia прапануюць удзел у праграме міжрэдакцыйных абменаў студэнтам факультэтаў журналістыкі і маладым журналістам (досвед працы не больш за 5 год). Праграма дае магчымасць прайсці аплочваемую стажыроўку ў рэдакцыях СМІ Ўкраіны (друк, ТБ, радыё, анлайн) і трэнінгі (майстар-класы) лепшых украінскіх і замежных рэдактараў, медыяэкспертаў, інш.

Тэрмін стажыроўкі - ад 2-х тыдняў да 2-х месяцаў. Стыпендыя для грамадзян Украіны складае 560 еўра, для грамадзян іншых краін - 650 еўра. Арганізатары не аплочваюць выдаткі на вандроўку і пражыванне ўдзельнікаў праграмы.

Кандыдаты на ўдзел мусяць свабодна валодаць адной з наступных моў: украінская, руская ці ангельская.

Дэдлайн - 20 кастрычніка 2016 года. Умовы падачы заяўкі - на гэтай старонцы.

 

Паводле IJnet.org.