Праграма Міжнароднай парламенцкай стыпендыі на 5 месяцаў у Берліне
Міжнародная парламенцкая стыпендыя (МПС) прадугледжана для выпускнікоў/ц ВНУ, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. Германскі Бундэстаг, парламент Германіі, дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў (з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2020), пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2019.
Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 31 ліпеня 2019 г. па электроннай пошце ў фармаце PDF. Імя файла павінна складацца з прозвішча і імені (напр. Muster-Max.pdf). Калі аб'ем файла перавышае 15 MB, трэба раздзяліць дакумент на некалькі файлаў, кожны з якіх не павінен перавышаць 15 MB.
Умовы ўдзелу:
- беларускае грамадзянства (магчыма двайное грамадзянства)
- скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя
- вельмі добрае веданне нямецкай мовы
- веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі
- узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме
Стыпендыя:
- 500 € штомесяц
- аплата жылля
- аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў
Удзельнікі/цы выбіраюцца праз двухступенчаты адбор. Папярэдні адбор ажыццяўляецца Пасольствам Германіі ў Мінску. Найбольш кваліфікаваныя кандыдаты/кі будуць запрошаны на інтэрв’ю, якое адбудзецца восенню ці зімой 2019 года. Камісія па адбору ўдзельнікаў/ц пры Германскім Бундэстагу ажыццяўляе канчатковы адбор кандыдатаў/к на падставе іх моўных, прафесійных, сацыяльных і міжкультурных кампетэнцый.
Крыніца: minsk.diplo.de