Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2020 год

Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2020 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый. Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поште [email protected] або па адрасе Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасада ЗША, 220030 Мінск, вуліца Мяснікова 70. Калі ласка, удакладняйце цi ваша заяўка зарэгiстравана па тэлефоне  (017) 211-05-67. Максімальны бюджет заяўкі $25,000. Апошні тэрмін падачы заявак 02 лютага 2020 г, (23:59).

Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:

  • Ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў
  • Сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў
  • Развіццю прадпрымальніцтва
  • Развіццю турызму
  • Паляпшэнню інфармаванасці ў пытаннях навакольнага асяроддзя і вырашэнню экалагічных праблем


Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.

Які максімальны тэрмін гранту: адзін год. Выкананне праекта пачынаецца з даты рэгістрацыі гранта ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці.

Крыніца: by.usembassy.gov