Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2019 год

Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2019 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах. Максiмальны бюджэт заяўкi: $25,000. Апошні тэрмін падачы заявак: 02 траўня 2019 г, 23:59.

Якія тэма праектаў актуальны:

  • спрыяюць грамадскаму дыялогу;
  • ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў;
  • узмацненню мясцовых супольнасцяў;
  • інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва;
  • гендэрнай роўнасці;
  • развіццю прапрымальніцтва;
  • паляпшэнню інфармаванасці ў пытаннях навакольнага асяроддзя і вырашэнню экалагічных праблем.


Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў/ц, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.

Пакет дакументаў  абавязкова павінен змяшчаць наступныя часткі:

 

  • падпісаная SF424 форма галоўнай старонкі заяўкі (pdf)
  • праектная заяўка (doc фармат)
  • рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту
  • пасведчанне аб рэгістрацыі арганізацыі


Хто можа падаваць заяўкі?

Беларускія зарэгістраваныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі. Заяўкі ад дзяржаўных, міжнародных, палітычных, партыйных цi рэлiгiйных арганізацый разглядацца не будуць.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поште [email protected] або па адрасе Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасада ЗША, 220030 Мінск, вуліца Мяснікова 70. Калі ласка, удакладняйце цi ваша заяўка зарэгiстравана па тэлефоне  (017) 211-05-67.

Крыніца: by.usembassy.gov